«Саша і Сірожа» будзе выступаць у Расеі. На гадавіну пачатку вайны ва Украіне


Беларускі праект «Саша і Сірожа» збіраецца з выступамі ў Расею, якія прыйдуцца на другую гадавіну пачатку вайны ва Украіне. Афіша з мерапрыемствамі з’явілася ў акаўнце на «Facebook» Аляксея Хацкевіча.

Удзельнікі праекту «Саша і Сярожа».
Фота: amnesia.in.ua

Канцэрт у Санкт-Пецярбургу пройдзе 23 лютага, у Маскву калектыў прыедзе 24 лютага – на гэты дзень прыходзіцца пачатак поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

У каментарах пад фэйсбучным пастом людзі пачалі выказваць сваю незадаволенасць і казаць, што збіраюцца адпісацца ад Хацкевіча, на што апошні адказаў у рэзкай форме: «Похеру».

Афіша з анонсам выступаў праекта ў Расеі ў 2024 годзе.
Фота: Alexey Khatskevich / Facebook

Праект «Саша і Сірожа» – мастацка-музычны праект, у якім бярэ ўдзел мастак Аляксей Хацкевіч і музыкі гуртоў «Ленинград», «НОМ», «Pep-See». Пачынаўся праект з дуэту Хацкевіча і Сяргея Міхалка.

Пра адраджэнне гурта стала вядома ў 2020-м, пра што паведаміў сам Міхалок. Удзельнікі збіраліся запісаць сумесны альбом і нават рыхтаваліся адправіцца ў тур па гарадах Украіны і Беларусі, але з нейкай прычыны альбом так і не выйшаў, а Міхалок не вярнуўся да дуэту. Займацца адраджэннем праекту Аляксей Хацкевіч працягнуў самастойна, у 2022 годзе ён выпусціў альбом пад назвай «Куй».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў