У суд накіравалі справу былога амбасадара Беларусі ў Аргентыне Уладзіміра Астапенкі


Генеральная пракуратура паведаміла, што крымінальная справа ў дачыненні да былога амбасадара Уладзіміра Астапенкі накіравана ў суд. Яму інкрымінаваны крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Уладзімір Астапенка падчас варшаўскай сэсіі Менскага форуму. 23 верасня 2022 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

У дачыненні да Уладзіміра Астапенкі завочна абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Паводле ягонай крымінальнай справы праводзіцца «спецыяльная вытворчасць» – яго будуць судзіць завочна. Таксама паведамляецца, што нібыта сума нанесенага ім урону перавысіла 6,9 тыс. рублёў у эквіваленце.

Нагадваем, амбасадар Беларусі ў Аргентыне Уладзімір Астапенка пасля падзей 2020-га года выказаўся супраць дзейнай улады, пакінуў пасаду і далучыўся да НАУ. Цяпер ён ўзначальвае Місію дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі.

Напрыканцы снежня мінулага году, стала вядома, што ў дачыненні да экс-дыпламата Следчы камітэт распачаў «спецыяльную вытворчасць». Сілавікі нават прасілі яго прыехаць у Беларусь і даць паказанні ў Следчым камітэце.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў