Пад Баранавічамі ў ДТЗ патрапіў аўтобус з пасажырамі


Каля Баранавічаў у ДТЗ патрапіў аўтобус Ecolines рэйсам Варшава-Менск. Ёсць інфармацыя аб пацярпелых, піша Telegram-канал «МотолькоПомоги».

Першапачаткова Telegram-каналы паведамілі, што каля Баранавічаў перакуліўся аўтобус Ecolines рэйсам Варшава-Менск.

Пазней стала вядома, што аўтобус з’ехаў у кювет і стаіць пад вялікім вуглом, у любы момант можа перавярнуцца, людзі працягваюць знаходзіцца ў салоне аўтобуса.

Hавiны
У выніку ДТЗ у Ашмянскім раёне памёр пасажыр
2022.01.17 17:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў