Прэс-служба мінабароны паведамляе, што частка тэрыторыі аэрапорту застаецца пад кантролем Украіны.
Цягам дня (21 студзеня) ў раёне аэрапорту загінула 6 украінскіх байцоў. 16 трапіла ў палон.
20 студзеня ў палон ДНР трапіла 8 украінскіх жаўнераў.
У ноч на 22 студзеня на афіцыйным акаўнце дабравольнага батальёну «Азоў» з’явілася інфармацыя пра выхад украінскіх жаўнераў з аэрапорту. «Эпапея гераічнай абароны доўжылася 242 дні. Гэта больш, чым трывала абарона Сталінграду і Масквы падчас Вялікай Айчыннай вайны», – адзначаецца ў паведамленні.
ЮВ, belsat.eu