Сышоў з жыцця праваабаронца Алег Гулак


Пра смерць праваабаронцы, старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту Алега Гулака паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» сузаснавальнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак.

Алег Гулак.
Фота: belhelcom.org

Праваабаронцу Алегу Гулаку было 55 гадоў.

З 1996 года ён працаваў у Беларускім Хельсінкскім камітэце, з 2008 года – старшыня гэтай праваабарончай арганізацыі. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у сотнях судовых працэсах і грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

У 2016 годзе Алег Гулак атрымаў прэмію ў сферы правоў чалавека і законнасці ад міністэрстваў замежных справаў Францыі і Нямеччыны.

Аб прычынах ягонай смерці не паведамляецца.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў