З новай вакцынай, але без навагодняга салюту. Галоўнае за 16 снежня


493 дні ў Беларусі трывае палітычны крызіс пасля прэзідэнцкіх выбараў. Лукашэнка кажа, каму не падабаецца – едзьце ў Літву і Польшчу. «Белсат» пераказвае галоўныя падзеі 16 снежня.

Еўразвяз паабяцаў даставіць у Беларусь заходнія вакцыны ад каронавірусу. Беларускім уладам гэта раней ужо прапаноўвалі, але яны адмаўляліся. У Беларусі тым часам ужываюць толькі расейскія і кітайскія вакцыны. 16 снежня дазволілі ўжываць новую расейскую «КовіВак», якая яшчэ не прайшла III фазу выпрабаванняў.

Размова
Лабісты Лукашэнкі правалілі яго адбельванне на Захадзе
2021.12.16 12:15

Працягвае гучаць тэма абыходу санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен запэўніла карэспандэнтку «Белсату»: «У санкцыях не павінна быць прабелаў, мы стараемся іх закрыць». Міністарка замежных справаў Нарвегіі Анікен Гуітфэльт пагадзілася са Святланай Ціханоўскай адносна «Yara» і абыходу санкцыяў. За абыход санкцыяў давялося апраўдвацца МЗС Эстоніі.

У Беларусі ж забаронена заклікаць да санкцыяў. Аляксандр Лукашэнка 16 снежня заявіў сваім грамадзянам: «Калі ты хочаш быць абсалютна незалежным і заклікаць да санкцыяў, ваяваць супраць улады і іншае – вунь у Літве, Польшчы сядзяць, там яшчэ ёсць вакансіі».

ПраСвет
Спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў на стале ў Еўразвязе. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою
2021.12.16 21:40

Афіцыйны Менск хоча ўзяць у Расеі крэдыт на 3,5 мільярдаў долараў, каб залатаць дзірку ў дзярждоўгу, але не хоча ладзіць феерверкі на Новы год. І спыняць міграцыйны крызіс улады таксама не збіраюцца, на мяжы з Беларуссю параненыя два польскія вайскоўцы.

Эканоміка з Чалым
Пад шум беларускіх санкцыяў запланавалі перадзяліць рынак
2021.12.16 19:30

Палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень. Пракуратура пачала крымінальную справу за скандаванне «Ганьба!» пасля прысуду Вітольду Ашурку. Брат Ашурка з’ехаў з Беларусі праз пагрозу крымінальнай справай. Супраць блогера Андрэя Павука распачалі крымінальную справу за «абразу прадстаўніка ўлады». За падпіскі на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы затрымалі мастачку з кампаніі «Vizor Games». Фрылансер радыё «Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 20 дзён арышту. Гарадзенскі музыка Ігар Банцэр прабудзе ў карцары да дня свайго вызвалення. КДБ назвала «экстрэмісцкім фармаваннем» платформу «Сход». Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перазатрымалі, у заснавальніка «Кінашколы» Андрэя Палупанава правялі ператрус. Палітзняволеную Людмілу Царану прымушаюць звольніцца з працы. У Расеі затрымалі ўдзельніцу «Pussy Riot» Марыю Алёхіну – за партрэт Лукашэнкі са свастыкамі.

Артыкулы
«Ні Байдэн, ні Макрон не прачынаюцца з думкамі пра Беларусь». Анатоль Лябедзька – пра тых, хто зʼехаў, і тых, хто застаўся
2021.12.16 16:31

Але ёсць і добрыя навіны. У Горадню даставілі Віфліемскі агонь міру. Фільм Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» атрымаў спецыяльную згадку журы фестывалю «Watch Docs». Суд у Растове выпадкова прызнаў прысутнасць расейскіх вайскоўцаў на Данбасе.

Беларус беларусу
«NaviBand» пераканаліся ў моцы салідарнасці беларусаў
2021.12.16 18:30

Тым часам невядомы «Коба» запрашае беларускіх актывістаў, якія з’ехалі за мяжу, вярнуцца «пад гарантыі», але яму не вераць.

АА belsat.eu

Стужка навінаў