Палітзняволеную Людмілу Царану прымушаюць звольніцца з працы. Яна можа трапіць з «хатняй хіміі» ў ізалятар


За рэпост звестак пра ўчастковага жыхарку Пружанаў Людмілу Царану летам асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі» за рэпост. Звальненне з працы можа значыць перавод за краты.

Суд над Людмілай Царану за «паклёп» на міліцыянта, падсудная на першай лаве.
Фота: spring96.org

Як стала вядома «Белсату», Людміла Царану працуе прыбіральніцай у музычнай школе, мае кантракт на два гады – да пенсіі. «Хатняя хімія» – абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, пры якім асуджаным даюць жыць дома, але абавязваюць працаваць і быць пад кантролем міліцыі.

У пачатку снежня дырэктарка музычнай школы Вераніка Крылова і начальнік аддзелу культуры Пружанскага райвыканкаму Канстанцін Панімаш прымушалі яе напісаць заяву на звальненне на ўласнае жаданне, а калі пагрозы не дапамаглі, сталі прымушаць не выходзіць на працу, каб звольніць яе за прагул, расказвае крыніца «Белсата».

Сярод аргументаў быў і такі: «Калі вы не напішаце на ўласнае жаданне, звольняць нас», кажа крыніца.

Царану па-ранейшаму патрабуе, каб яе або не звальнялі, або звальнялі з нейкай законнай прычыны. Жанчына адчувае ціск з усіх бакоў, па-ранейшаму штотыдзень мусіць даваць справаздачы міліцыі аб працы на «хатняй хіміі».

Заведама незаконнае звальненне з працы, згодна арт. 199 КК РБ, караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў. А паводле арт. 64 КК РБ, палітычныя матывы злачынства з’яўляюцца абцяжарвальнымі абставінамі.

Артыкулы
«Папрасілі б павесіць, знайшлі б прычыну». У Хойніках на дзяржпрадпрыемствах ідзе зачыстка нелаяльных
2021.12.09 10:55

АА belsat.eu

Стужка навінаў