Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзіі трох медцэнтраў


На пасяджэнні Рэспубліканскага лячэбна-кантрольнага савету Міністэрства аховы здароўя прынялі рашэнне аб прыпыненні медычнай дзейнасці ў медцэнтрах «Кравіра», «Доктар Нэмо» і «ПлеядаМед» (Dental Clinic). У іх, нібыта, выявілі «парушэнні заканадаўства».

Медычны цэнтр «Кравіра».
Фота: kravira.by

«Канчатковае рашэнне – аб прыпыненні медычнай дзейнасці ў ТДА «Медычны цэнтр «Кравіра», ТАА «Доктар Нэмо», ТАА «ПлеядаМед» (Dental Clinic) да ўстаранення выяўленых парушэнняў вынесена сёння (16 лістапада) калегіяй Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Рашэнне набывае моц 28 лістапада. Прычынаю паслужыў шэраг фактаў, выяўленых камісіямі Міністэрства аховы здароўя. У згаданых медычных установах выявілі, нібыта, парушэнні санітарных нормаў, ліцэнзійных патрабаванняў ды іншыя парушэнні заканадаўства, якія «маглі пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзянаў».

Пасля выпраўлення парушэнняў медычныя цэнтры абяцаюць зноў адчыніць.

Hавiны
Уладальнік медычных лабараторыяў «Synevo» сыходзіць з Беларусі
2022.11.10 12:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў