«Разбуральны сігнал». Нямецкі дэпутат раскрытыкаваў тэлефанаванне Мэркель Лукашэнку


Размова Ангелы Мэркель з Аляксандрам Лукашэнкам стала яго прызнаннем. Пра гэта заявіў нямецкі палітык ад партыі «Зялёныя», якая мае ўвайсці ў новую кіроўную кааліцыю, Амід Нурыпур.

Палітык назваў тэлефонную размову «разбуральным сігналам». Ён зазначыў, што Еўразвяз не прызнае пераабрання Лукашэнкі ў 2020 годзе. Аднак сваім тэлефонным званком Мэркель дэ-факта прызнала яго, піша faz.de.

Нурыпур (Omid Nouripour) сказаў, што Еўразвяз не павінен дазволіць Лукашэнку шантажаваць сябе, але таксама заклікаў надаць гуманітарную дапамогу бежанцам, якія захраслі ў памежнай зоне.

Hавiны
Лукашэнка сказаў, што зрабіў Мэркель прапанову ў справе міграцыйнага крызісу. Тая абяцала падумаць
2021.11.16 11:38

Нагадаем, што ўвечары 15 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель правялі тэлефонную размову. Падчас размовы быў абмеркаваны шэраг праблемаў і перш за ўсё – сітуацыя з мігрантамі на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу.

Між тым кандыдат у канцлеры Нямеччыны, дзейны віцэ-канцлер Оляф Шольц таксама 15 лістапада назваў Аляксандра Лукашэнку «дыктатарам», які выкарыстоўвае людзей у «ганебнай гульні», каб аказаць ціск на Еўрапейскі Звяз.

«Перш за ўсё, трэба выразна сказаць, што размова ў Беларусі ідзе аб дрэнным дыктатары. І не трэба нічога хаваць, ён страціў усялякую легітымнасць», – сказаў Шольц.

Артыкулы
«Ён страціў усялякую легітымнасць». Верагодны пераемнік Мэркель падтрымаў новыя санкцыі супраць Лукашэнкі
2021.11.16 09:59

МГ belsat.eu

Стужка навінаў