У цэнтры Данецку прагучалі выбухі, моцна пашкоджаны будынак акупацыйнай мэрыі


Акупацыйныя ўлады Данецку паведамляюць пра абстрэл гораду ракетамі «HIMARS». Адна з іх трапіла ў будынак «мэрыі», паведаміў кіраўнік «адміністрацыі» Аляксей Кулемзін.

«Мэр» Данецку Аляксей Кулемзін абвінаваціў Украіну ў абстрэле гораду ракетамі «HIMARS». У выніку моцна пашкоджаны будынак акупацыйнай адміністрацыі, на паркоўцы побач згарэла некалькі аўтамабіляў. «Улады» паведамляюць аб 2 пацярпелых.

Кулемзін напісаў у сваім Telegram-канале, што абстрэлы працягваюцца «у большасці раёнаў Данецку».

У Кіеве афіцыйна гэта ніяк пакуль не пракаментавалі.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 15 кастрычніка
2022.10.15 18:57

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў