У Магілёве суддзя Вікторыя Палякова вынесла прысуд мясцоваму актывісту Валянціну Лабачову, абвінавачанаму ў знявазе Аляксандра Лукашэнкі.
«З 11 кастрычніка Валянцін у турме. Прысуд – адзін год і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму», – паведамілі «Белсату» сваякі палітвязня.
Да вынясення прысуду актывіст знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе.
Нагадаем, што 30-гадовы жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў – даўні ўдзельнік апазіцыйнага руху. Мужчыну затрымалі 9 жніўня 2020 года разам з сябрамі за фота з нацыянальным сцягам каля Кастрычніцкага РАУСу.
У чэрвені 2021 года Валянціна зноў затрымалі на вуліцы. Яго вінавацяць паводле ч. 2 арт. 368 КК («Знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства»).
Справу на магілёўца завялі за скрыншот паведамлення аднаго з тэлеграм-каналаў, размешчанага яшчэ мінулым летам. Паводле пастановы СК, словы на скрыне « у пэўным кантэксце і накіраваныя на адрас канкрэтнага адрасата выказваюць негатыўную ацэнку адрасата і крыўдзяць яго сэнсам, а таксама гэтыя словы зняважлівыя, прыніжаюць гонар і годнасць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Абвінавачанне 8 кастрычніка запрасіла два калоніі агульнага рэжыму для Валянціна Лабачова.
МГ belsat.eu