Кіраўнік МНС папярэдзіў, што ратавальнікі будуць са зброяй у руках «спыняць беспарадкі»


Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі звярнуўся да асабовага складу МНС. У сваім звароце ён распавёў, што мусяць рабіць пажарныя ў выпадку «беспарадкаў» і ўвядзення надзвычайнага становішча.

Вадзім Сіняўскі.
Фота: mchs.gov.by

«Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных абʼектаў і спыненні беспарадкаў, калі спатрэбіцца і са зброяй у руках. Пры гэтым дзяржавай гарантуецца прававая, сацыяльная і асабістая абарона работнікаў МНС, а таксама чальцоў іх семʼяў», – заявіў Сіняўскі.

Міністр выказаў упэўненасць, што «мы накіруем увесь патэнцыял і энергію на ўмацаванне адзінства ў нашых шэрагах, выхаванне і навучанне падначаленых, будзем вернымі прысязе і Кодэксу гонару работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, забяспечым бяспеку людзей, захаваем незалежнасць і суверэнітэту нашай краіны».

Пры гэтым незразумела, з якой нагоды Сіняўскі выступіў з такім зваротам.

Hавiны
Працаўнікам «Белпошты» выдадуць зброю
2021.06.03 13:51

Вадзім Сіняўскі быў прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях у сакавіку 2021 года. Раней ён узначальваў гарадзенскую абласную міліцыю.

Артыкулы
Новы кіраўнік МНС распавёў, чаму ратаўнікі цяпер будуць ужываць зброю супраць беларусаў
2021.07.26 09:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў