ГУБАЗіК затрымаў за іншадумства агранома з Ваўкавыскага раёну


Прэс-служба МУС паведамляе, што байцы гарадзенскага ГУБАЗіКу затрымалі 23-гадовага жыхара Ваўкавыскага раёну, які працуе аграномам.

Яго вінавацяць у тым, што ён на сваёй старонцы «Вконтакте» нібыта абражаў Аляксандра Лукашэнку і размяшчаў «экстрэмісцкія матэрыялы» (нагадаем, словы «экстрэмізм» і «дэструктыўная дзейнасць» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства).

Мяркуючы па відэа МУС, затрыманне агранома праводзілася паказально жорстка.

На 23-гадовага жыхара Гарадзеншчыны складзены адміністратыўны пратакол за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама распачата крымінальная справа за абразу Лукашэнкі.

У прэс-рэлізе МУС падкрэсліваецца, што аграном удзельнічаў летась у акцыях пратэсту ў Горадні.

  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Цягам года ўва ўсёй краіне былі распачатыя больш за 5000 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На дзень 16 кастрычніка 812 асобаў прызнаныя палітычнымі вязнямі.
  • З лета 2020 года тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, каля 35 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Згодна з рознымі ацэнкамі, у выніку палітыкі дзяржаўнага тэрору загінулі ад 4 да 20 асобаў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы іншадумцаў да адказнасці нікога не прыцягнулі.
Hавiны
ГУБАЗіК затрымаў гомельскага вартаўніка за допісы ў інтэрнэце
2021.09.24 12:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў