Польшча ўводзіць забарону на ўезд для аўтамабіляў на расейскіх нумарах


З паўночы нядзелі 17 верасня Польшча ўводзіць забарону на ўезд легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расеі, паведаміў кіраўнік МУС Мар’юш Каміньскі. Польшча пайшла на гэты крок апошняй з краін Еўразвязу, якія маюць мяжу з РФ.

Польская мяжа. Крыніца: zagranportal.ru

Пра гэта стала вядома пасля прэс-канферэнцыя на памежным пераходзе з Беларуссю ў Тэрэспалі, на якой прысутнічаў кіраўнік МУС Мар’юш Каміньскі. Па словах кіраўніка МУС, у сувязі з публікацыяй адпаведнага рашэння Еўрапейскай камісіі 8 верасня аб забароне ўезду ў ЕЗ аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расеі, гэтая забарона на польскай мяжы набудзе моц з заўтрашняга дня.

Каміньскі дадаў, што цяпер ніводны легкавы аўтамабіль, зарэгістраваны ў Расеі, не зможа ўязджаць у Польшчу. Расейскія грузавікі былі забароненыя раней.

Забарона распаўсюджваецца на ўсе аўтамабілі, як камерцыйныя, так і прыватныя, незалежна ад таго, ці зʼяўляецца кіроўца грамадзянінам Расеі ці грамадзянінам іншай краіны.

Раней пра ўвядзенне такіх мераў заявілі Літва, Латвія, Эстонія ды Фінляндыя.

«Мэта санкцый супраць Расеі адна – прымусіць краіну-агрэсара адступіць да сваіх граніц. Паколькі Еўракамісія толькі што ўнесла яснасць у дзейныя санкцыі, а Эстонія лічыць неабходным выкарыстоўваць усе магчымасці для павышэння цаны агрэсіі для Расеі, мы, пракансультаваўшыся з уладамі Латвіі і Літвы, прыйшлі да высновы, што абмежаванні найбольш эфектыўныя, калі санкцыі ўводзяцца сумесна», – паведамляў раней міністр унутраных спраў Эстоніі Лаўры Ляанэмэтс.

Пра намер зачыніць межы для машын з расейскай рэгістрацыяй Літва і Латвія паведамілі 12 верасня, а 13 верасня пра гэта заявілі і ўлады Эстоніі. Фінляндыя далучылася да забароны 15 верасня.

Hавiны
Усе краіны Балтыі забаранілі ўезд аўтамабіляў з расейскімі нумарамі на сваю тэрыторыю
2023.09.13 12:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў