Расейскія войскі некалькі разоў за 16 верасня нанеслі ракетныя ўдары па Харкаву. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў.
Алег Сынегубаў паведаміў, што расейскія войскі нанеслі па меншай меры 5 удараў па горадзе Харкаў.
«Па Халаднагорскаму раёну Харкава акупанты выпусцілі 5 ракет С-300. Паводле папярэдніх звестак медыкаў, пацярпелі 5 мірных жыхароў, стан пацярпелых – лёгкага і сярэдняга, пагрозы жыццю няма. Аварыйныя службы ліквідуюць наступствы прылётаў», – паведаміў ён.
Таксама паліцыя удакладніла наступствы прылёту. На месцы выбуху – сяміметровая варонка. Вакол пашкоджаны дамы: выбіта шкло, пабіты сцены. Пацярпелыя мірныя людзі – работнікі прадпрыемства: іх даставілі ў шпіталь.
Пазней Сынегубаў дадаў, што адзін са снарадаў трапіў у цывільны аўтамабіль з кіраванай супрацьтанкавай ракеты. Мужчына і жанчына, якія знаходзіліся ў машыне, загінулі на месцы. Яшчэ адзін мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Акрамя таго, 16 верасня расейцы абстралялі вёску ў Купянскім раёне. Пацярпеў 23-гадовы мірны жыхар. Аўтамабіль атрымаў пашкоджанні, а пацярпелага шпіталізавалі ў медычную ўстанову.
Харкаў знаходзіцца на адлегласці 30 км ад мяжы з Расеяй і рэгулярна пакутуе ад абстрэлаў УС РФ.
Алена Рувіна belsat.eu