Белстат паведаміў пра паскарэнне росту рэальных прыбыткаў беларусаў


У студзені – ліпені сёлета рэальныя прыбыткі грамадзянаў выраслі на 4,5% год да года, паведаміў Белстат. Гэта болей, чымся ў студзені – чэрвені, калі павелічэнне, паводле ведамства, склала 3,9%.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва ў студзені – ліпені сёлета павялічыліся год да года на 4,5%. Паводле звестак Белстату, доля крыніцаў грошай амаль змянілася неістотна: 87,2% – заробкі і трансферы насельніцтву (так афіцыйна называюцца пенсіі, стыпендыі, грашовая дапамога), 8,2% – прыбытак ад прадпрымальніцкай дзейнасці, прыбытак ад уласнасці – 4,6%.

Hавiны
Белстат заўважыў рост рэальных прыбыткаў беларусаў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Менску
2023.08.15 19:46

Раней статыстычнае ведамства паведамляла, што сёлета ў студзені – чэрвені рэальныя прыбыткі беларусаў выраслі на 3,9% год да года, у студзені – траўні – на 3%, у студзені – красавіку – на 1,6%, а ў студзені – сакавіку – на 0,3%. У студзені – лютым было падзенне.

Летась рэальныя прыбыткі беларусаў (грошы, што застаюцца на руках пасля выплаты падаткаў і ўнёскаў і ўлічваюць інфляцыю) упалі ў параўнанні з 2021 годам на 3,6%. Найбольшае прасяданне адбылося ў Менску: мінус 5,1%.

Hавiны
Улады паабяцалі сярэдні заробак у 2 тысячы рублёў, шпаркі рост эканомікі і рэкордны дэфіцыт бюджэту
2023.08.29 14:36

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў