Цяпер у фурах з Еўразвязу можна ўвозіць на тэрыторыю Беларусі больш лекавых сродкаў і медычных грузаў. Таксама транспарт зараз пры неабходнасці можа перамяшчацца паміж пунктамі перачэпкі і перагрузкі, а таксама прымацаванымі да іх заправачнымі станцыямі. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Саўміна.
Новая пастанова беларускага Саўміна №604 уносіць змены ў адпаведны дакумент ад 22 красавіка, які ўстанавіў забарону на перамяшчэнне па тэрыторыі нашай краіны зарэгістраваных у ЕЗ грузавікоў у адказ на падобныя дзеянні Еўразвязу.
Цяпер зноў дазволена ўвозіць у Беларусь інкубацыйныя яйкі, ветэрынарныя лекі і сыравіну для іх вытворчасці, чалавечыя кроў, органы і тканкі, а таксама радыеізатопную прадукцыю і шмат абаротную тару для яе перавозкі ў пункт мытнага афармлення ў аэрапорце «Менск».
Таксама ў пастанове пералічаны заправачныя станцыі, прымацаваныя да пунктаў перачэпкі і перагрузкі, паміж якімі грузавікі цяпер пры неабходнасці могуць перамяшчацца.
Дадаткова ў дакуменце ўказаны падставы для аднясення тых або іншых тавараў да спісу дазволеных да правозу выключэнняў.
Пастанова набудзе моц праз 3 дні пасля афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, што з 16 красавіка Беларусь забараніла велікагрузным аўтамабілям з рэгістрацыйнымі нумарамі ЕЗ перасячэнне мяжы. Перавозчыкам дазволілі ўязджаць на беларускую тэрыторыю толькі ў спецыяльных пунктах пропуску для пагрузкі–выгрузкі і перачэпкі машын. Першапачаткова выключэнне было зроблена толькі для транспарту з асобнымі медычнымі і фармацэўтычнымі грузамі, а таксама пры перавозцы жывых жывёл, негабарытных і гуманітарных грузаў ды пры перавозцы некаторых іншыя катэгорыяў тавараў.
Антон Тачняк belsat.eu