Як сцвярджаюць, інцыдэнт адбыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага памежнага атраду.
Раней Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што пры аглядзе памежнага знаку працаўнікі заставы «Сварынь» выявілі пашкоджанні слупа і шыльды з выявай афіцыйнага гербу Беларусі. Памежнікі мяркуюць, што па слупе і шыльдзе стралялі з паляўнічай зброі, прычым з украінскага боку.
Сёння, 16 верасня, Следчы камітэт паведаміў, што па факце пашкоджання памежнага знаку распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 370 («Здзек з дзяржаўных сімвалаў») Крымінальнага кодэксу.
ІІ belsat.eu