Сілавікі прыйшлі з ператрусам у офісы кампаніі – канкурэнта «Белмытнясэрвісу». Што шукалі?


У чацвер 16 верасня ў групу кампаній ViM Union, якія займаюцца мытнымі і лагістычнымі паслугамі, прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў, піша Zerkalo.io. Справа можа быць у падатках.

У групу кампаніяў ViM Union уваходзяць 9 фірмаў, з іх працуюць за мяжой – у Літве, Латвіі, Польшчы. Яны аказваюць мытныя, транспартныя паслугі, займаюцца сертыфікацыяй, складской лагістыкай, экспедзіраваннем грузаў, грузаперавозкамі.

У Беларусі працуюць «Знешеўрасэрвіс», «Маналітлагістык», «Маналітпрамінвест».

У «Знешеўрасэрвісе» 16 верасня прайшлі ператрусы – як у цэнтральным офісе, так і ў некаторых рэгіянальны падраздзяленнях. Офісы ў выніку апячаталі. Як распавяла крыніца Zerkalo.io, гаворка вялася пра нясплату падаткаў у асабліва буйным памеры.

Ператрусы прайшлі таксама ў офісах «Маналітлагістыка» і «Маналітпрамінвеста»

Каля 18.00 як у Беларусі, так і за мяжой перастаў адчыняцца сайт «Знешеўрасэрвісу». Крыху пазней, каля 19.30 недасяжнымі сталі сайты «Маналітлагістык» і ўсёй групы ViM Union.

Адзін з асноўных канкурэнтаў кампаніі «Знешеўрасэрвіс» – рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытнясэрвіс», зацверджанае ў 1999 годзе Дзяржаўным мытным камітэтам.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў