Расея пачала выводзіць з тэрыторыі Беларусі вайскоўцаў і тэхніку


Міністэрства абароны Расеі 16 верасня паведаміла, што пачаўся працэс вяртання расейскіх войскаў і тэхнікі з Беларусі пасля стратэгічных вучэнняў «Захад-2021».

Агулам на тэрыторыі Беларусі ў манеўрах бралі ўдзел каля 2,5 тысячы расейскіх вайскоўцаў.

Адзначаюць, што цяпер вайсковыя падраздзяленні здзяйсняюць маршы на чыгуначныя станцыі ды аэрадромы, дзе ажыццяўляюць пагрузку на чыгуначныя платформы і самалёты вайскова-транспартавай авіяцыі. Інжынерны склад прыступіў да рыхтавання авіяцыйнай тэхнікі для пералёту на аэрадромы базавання ў Расейскай Федэрацыі.

Першыя вайсковыя эшалоны ўжо рухаюцца ў Расею. Авіяцыйныя экіпажы пачалі перабазаванне з аператыўных аэрадромаў у пункты сталай дыслакацыі.

Аб’ектыў
Каму пагражае «Захад-2021»?
2021.09.10 23:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў