Хакерская групоўка «Кіберпартызаны» апублікавала ў YouTube фрагмент аўдыязапісу селектарнай нарады, якую, як сцвярджаюць, 6 жніўня 2020 года праводзіў тагачасны міністр унутраных справаў Юрый Караеў.
Як вынікае з запісу, перад выбарамі сілавікі сцягвалі ў Менск для здушэння пратэстаў усе магчымыя сілы. У тым ліку ў сталіцу перакідвалі тых, хто служыў у турэмных канвоях. У МУС пры гэтым баяліся, што на зонах пачнуцца бунты, а сілаў іх зліквідаваць не будзе.
Асоба з голасам, падобным да голасу Юрыя Караева, кажа на нарадзе:
«Я ўсіх канвойнікаў у Менск выклікаю. Там зводнага атраду няма ў зону ўвайсці і палкамі іх пагладзіць… Кулямёт на вышках паставім, калі на тое пайшло! Бо мы там унутраныя войскі сканфіскавалі, засталося два склады варты. Уваходзіць у зону асабліва СОБР і АМАП, як у добрыя часы, не прышлю, яны тут занятыя.
Але чуткі пусціць, можа быць, давядзецца… Што мы іх у іхных бараках і спалім, калі на тое пайшло. Вось так».
ІІ belsat.eu