У Менску ад прыватных кампаніяў патрабуюць вывесіць дзяржаўныя сцяг, а інакш – штраф


Новую акцыю прымусовага дзяржаўнага патрыятызму ладзіць у Фрунзенскім раёне Менску мясцовы «Зялёнбуд». Пра гэта паведамляе «Зеркало».

Вучні старэйшых класаў у піянерскіх гальштуках выносяць дзяржаўны сцяг на ўрачыстай лінейцы ў адной са школаў Менску, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

«Зялёнбуд» запатрабаваў ад прыватных арганізацыяў высадзіць кветкі і вывесіць сцягі на замацаваных за імі тэрыторыях. Зрабіць гэта трэба да 17 ліпеня. Тым, хто рабіць гэтага не будзе, пагражаюць штрафам паводле арт. 22.10 КаАП («Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў»). Для юрыдычных асобаў гэта ад 740 да 3700 рублёў.

Прычына такой неабходнасці ў лістах ад «Зялёнбуду» не тлумачыцца. У самой арганізацыі паведамілі, што 14 ліпеня разаслалі такія лісты 35 арганізацыям.

Аб праведзенай працы трэба даць справаздачу: выслаць фота ў «Зялёнбуд» – або факсам, або на Viber. Са здымкам павінен быць суправаджальны ліст.

Hавiны
Маці здала сына ў міліцыю за пашкоджанне дзяржаўных сцягоў. Яго пакаралі 1,5 гадамі калоніі
2023.07.15 12:29

У студзені 2021 года Адміністрацыя Першамайскага раёну Менску запатрабавала ад IT-кампаніяў, якія ўваходзяць у ПВТ, усталяваць дзяржаўныя сцягі і на сваіх будынках.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў