З калоніі, у якой памёр Ашурак, звольнілася доктарка


Доктарка Наталля Дабрадзеравец, якая працавала ў шклоўскай калоніі на момант смерці палітвязня Вітольда Ашурка, звольнілася адтуль месяц таму, паведамляе «Наша Ніва». Яе муж застаўся на працы ў калоніі.

Наталля Дабрадзяравец. Калаж: “Наша ніва”

«Альянс расследавальнікаў Беларусі» раней апублікаваў запіс тэлефоннай размовы Наталлі Дабрадзеравец з палкоўнікам міліцыі Аляксандрам Казловым, з якой вынікае, што доктарка калоніі баіцца наступстваў смерці палітвязня Вітольда Ашурка і просіць яе і мужа перавесці ў іншае месца службы.

Цяпер стала вядома, што яна звольнілася са шклоўскай калоніі ў траўні сёлета. Дзе яна цяпер працуе – невядома. Яе муж Сяргей Карчэўскі, які прымаў удзел у гвалце над палітвязнямі і можа мець дачыненне да смерці Ашурка, працуе ў калоніі ў якасці начальніка рэжымнай часці.

Артыкулы
Расследавальнікі і «Кіберпартызаны» назвалі вінаватых у смерці Вітольда Ашурка
2022.01.27 19:04

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў