Міністэрства інфармацыі Беларусі пастанавіла ануляваць пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты «Народная воля», паведамляе прэсавая служба ведамства.
Мінінфарм забрала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты «Народная воля». Ведамства тлумачыць гэты там, што гэтае друкаванае СМІ не ажыццяўляла выпуск выдання на працягу шасці месяцаў запар.
У 2020 годзе «Народная Воля» разам з шэрагам іншых недзяржаўных выданняў страціла магчымасць выходзіць у папяровым выглядзе – за асвятленне масавых акцыяў пратэсту Беларускі дом друку адмовіўся браць у працу макеты, а «Белпошта» выключыла газету са свайго падпіснога каталогу. Але рэдакцыя працягвала дастаўляць падпісчыкам праз электронную пошту PDF-версіі нумароў, паралельна працаваў сайт. 18 жніўня 2022 года ўлады заблакавалі сайт выдання. Напрыканцы снежня 2022 года з’явіўся загад за подпісам міністра інфармацыі, на падставе якога інтэрнэт-рэсурсу было афіцыйна дазволена вярнуцца ў медыйнае поле.
У красавіку сёлета кіраўніцтва газеты «Народная Воля» заявіла, што прыпыняе на месяц выданне PDF-версіі ў сувязі з надзвычай цяжкім фінансавым становішчам.
Алена Аляксандрава belsat.eu