Жыхара Менску Аляксандра Савосціна прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і прысудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Аляксандра Савосціна абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Паводле следства, мужчына 11 жніўня летась знаходзіўся на праспекце Пераможцаў у Менску на несанкцыянаванай акцыі. Сваймі дзеяннямі ён парушаў грамадскі парадак, не падпарадкаваўся міліцыянтам і парушыў працу «Менсктранс». Але сыходзячы з матэрыялаў справы, насамрэч актыўных дзеянняў з боку Аляксандра не было.
Аляксандр Савосцін цалкам прызнаў віну, пазоў «Менсктранс» на 21 тысячу 831 рубель 69 капеек прызнаў часткова і адмовіўся даваць паказанні на судзе.
Суддзя Алена Капцэвіч прысудзіла менчуку тры гады «хатняй хіміі», Савосціна вызвалілі ў залі суда. Пазоў «Менсктранс» вылучылі ў асобную грамадзянскую вытворчасць.
СК belsat.eu