Каля Лукашэнкі заўважылі кубак. Кажуць, ён ёсць у Пуціна і быў у Брэжнева «ў апошнія гады»


На кадрах з візіту Аляксандра Лукашэнкі 15 траўня на нараду з вайскоўцамі побач з ім заўважылі тэрмакубак, які раней быў заўважаны ва Уладзіміра Пуціна. А таксама быў у савецкага кіраўніка Леаніда Брэжнева.

Тэрмакубак каля Лукашэнкі 15 траўня. Здымак з відэа «Пул Первого» / Telegram

Тэрмакубак дзіўнай формы стаяў на стале побач з Аляксандрам Лукашэнкам, калі ён праводзіў нараду з вайскоўцамі. Кубак відаць на кадрах, апублікаваных тэлеграм-каналам «Пул Первого».

Як адзначаюць медыі, раней такі ж кубак заўважалі каля Пуціна. Увагу на гэта ў 2019 годзе звярнулі нямецкія медыі.

Тады былы кухар Крамля, прэзідэнт нацыянальнай асацыяцыі кулінараў Расеі Віктар Бяляеў адзначаў, што такім кубкам карысталіся яшчэ савецкія лідары:

«Пры мне яшчэ Леаніду Брэжневу рабілі такі маленькі тэрмакубак, ён піў гарбату з малаком. Гэта раілі дактары, яму рабілі нямоцную гарбату і заварвалі малаком. Гэта значыць не кіпенем заварвалі, а заварвалі кіпячым малаком. І вось гэты тэрмакубак, я памятаю, у яго быў увесь час. Асабліва ў апошнія гады».

Агулам, паводле кухара, у такі кубак заліваюць на патрабаванне лекараў «вызначаны напой, неабходны для бадзёрасці, сілаў на працягу дня».

Hавiны
Лукашэнка з’явіўся на публіцы ўпершыню з 9 траўня
2023.05.15 18:20

Як адзначае тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», 15 траўня картэж Лукашэнкі прабыў на тэрыторыі вайсковай часткі 07147 Цэнтральнага каманднага пункта ВПС і СПА каля гадзіны – «па сутнасці, усім проста паказалі, што дзед жывы». Падчас ягонага візіту над Менскам устанаўлівалі беспалётную зону.

Агулам Лукашэнка з’явіўся на публіцы ўпершыню з 9 траўня, калі прысутнічаў на парадзе ў Маскве і выглядаў вельмі хворым. Пасля гэтага ён не здолеў выступіць на ўскладанні кветак у Менску і адмяніў свае наступныя з’яўленні на публіцы, у тым ліку выступ на афіцыйным Дні сцяга. 15 траўня ён таксама выглядаў вельмі хворым, ягоны выгляд стаўся нагодаю для шмат якіх жартаў у сацыяльных сетках.

Каментар
Палітолаг Карбалевіч пра з’яўленне Лукашэнкі: Паказвае, што ён усё яшчэ трымае ўладу
2023.05.16 00:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў