Жузэп Бурэль: «ЕЗ не прызнае часткай Расеі ніводзін захоплены квадратны кіламетр Украіны»


Прадстаўніцтва Еўразвязу зрабіла заяву адносна цэласнасці тэрыторыі Украіны. У ЕЗ заявілі, што яны не прызнаюць часткай Расеі ніводны захоплены квадратны кіламетр Украіны. Заяву зрабіў камісар па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі краін ЕЗ Жузэп Барэль, паведамляе агенцтва «Уніан».

Жузэп Бурэль.
Фота: europarl.europa.eu

Палітык адзначыў, што ЕЗ мае ўзгодненыя пазіцыі адносна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Бурэль заявіў, што ЕЗ ні ў якім разе не збіраецца прызнаваць за Расеяй акупаваныя тэрыторыі і спадзяецца, што з вайсковай і фінансавай падтрымкай Украіна зможа павернуць часова захопленыя землі.

У тым ліку ЕЗ не прызнае захопленыя тэрыторыі за Расеяй нават у абмен на рэжым спынення агню.

«Мы не прызнаем ні аднаго квадратнага кіламетра ўкраінскай зямлі, захопленай расейцамі. Як мы не прызналі Крым, так мы не прызнаем ні адну частку Украіны, якая будзе заяўлена часткай Расейскай Федэрацыі. Мы абараняем тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. І калі мы кажам, што спадзяемся, што Украіна выйграе гэтую вайну, гэта азначае, што ўкраінцы змогуць адкінуць захопнікаў за іх межы», – сказаў Жузэп Бурэль.

Нагадаем, што сёння Уладзімір Зяленскі заявіў аб пачатку контрнаступу ЗСУ на Харкаўскім накірунку і нават выхаду на дзяржаўную мяжу краіны.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 16 траўня
2022.05.16 19:11

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў