Генпракуратура Беларусі плануе шукаць нацысцкіх злачынцаў у Польшчы і Літве


Генпракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што следства даведалася пра сотні раней невядомых месцаў масавага знішчэння насельніцтва Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Пра гэта ён паведаміў тэлеканалу «Беларусь 1», піша БелТА.

Паводле Шведа, людзі звяртаюцца самі ў органы следства, у тым ліку пісьмова, даюць паказанні сведак. Ён кажа, што цяпер наперадзе вялікая праца па апрацоўцы інфармацыі і высвятлення агульнай колькасці забітых.

«Акрамя таго, намі ўстаноўлены звесткі аб яшчэ жывых нацысцкіх злачынцах, якія лічыліся ў спісах і прымалі ўдзел у дзейнасці карных батальёнаў. У першую чаргу літоўскіх батальёнаў СС і Арміі Краёвай (насамрэч Армія Краёва ваявала супраць гітлераўскай Нямеччыны – заўв. belsat.eu). Цяпер рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы і будзе накіравана даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў гэтыя дзяржавы для таго, каб адпаведныя праваахоўныя органы правялі з гэтымі асобамі (а яны яшчэ жывыя, нам вядома іх месца жыхарства) працэсуальныя дзеянні ў межах крымінальнай справы аб генацыдзе », – дадаў Андрэй Швед.

Аналітыка
«На «барацьбу з рэабілітацыяй нацызму» можна спісаць усё што заўгодна». Гістарычная памяць пад прыцэлам
2021.05.09 11:46

Акрамя таго, Генпракуратура плануе ў бліжэйшы час прадставіць у міжнародны трыбунал «дастатковы аб’ём доказаў, каб пачаць ва ўстаноўленым парадку працэдуру афіцыйнага прызнання генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».

Інтэрв’ю
Гісторык: Справа «за генацыд» – палітычная маніпуляцыя на памяці ахвяраў вайны
2021.04.09 21:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў