Беларусь пазбавілі права на правядзенне Кубка свету па біятлону


У Беларусі не будзе праводзіцца этап Кубка свету IBU па біятлоне. Адпаведнае рашэнне прыняў Міжнародны біятлонны саюз.

Спаборніцтва мусіцла прайсці ў спартовым комплексе «Раўбічы» 3-6 сакавіка 2022 года.

«Рашэнне аб пераносе мерапрыемства было прынята выканаўчым камітэтам з улікам бягучай сітуацыі ў Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні Міжнароднага біятлоннага саюзу.

Раней Менск пазбавілі права на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, Чэмпіянату свету па пяціборстве і лазернаму бегу і каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе. У кастрычніку 2020 года ў Беларусі таксама забралі Сусветную шахматную алімпіяду. Усе гэтыя спаборніцтвы адмянілі праз катастрафічную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, гвалт і палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Hавiны
«Яскравы цвік у імідж мача». Колькі каштавала Беларусі адмена чэмпіянату свету?
2021.01.29 09:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў