На Вялікдзень Украіна і Расея правялі абмен палоннымі


Ва Украіну з расейскага палону ў выніку абмену вярнуліся 130 палонных вайскоўцаў, паведамляе кіраўнік Офісу ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ермак.

Абмен палоннымі 16 красавіка 2023 года.
Фота: Koord_shtab / Telegram

Абмен адбываўся ў апошнія дні ў некалькі этапаў дзякуючы намаганням Каардынацыйнага штабу па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

«Вялікі велікодны абмен палоннымі. Вяртаем 130 нашых чалавек. Ён праходзіў апошнія дні ў некалькі этапаў. Ваенныя, памежнікі, нацгвардзейцы, маракі, супрацоўнікі Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту. Радавыя і сяржанты, якія траплялі ў палон на Бахмуцкім, Салядарскім, Запарожскім, Херсонскім кірунках», – напісаў Ермак.

Абмен палоннымі 16 красавіка 2023 года.
Фота: ermaka2022 / Telegram

У Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі ўдакладнілі, што на гэты раз удалося вярнуць:

  • 92 вайскоўца Зброеных сіл Украіны;
  • 20 тэраабаронцаў;
  • 11 нацгвардзейцаў;
  • 3 памежніка;
  • 2 прадстаўніка Ваенна-марскіх сілаў;
  • 2 работніка Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту.

Пры гэтым 48 з гэтых людзей да гэтага часу лічыліся зніклымі без вестак. На жаль, частка вызваленых маюць раненні, у тым ліку шматлікія кантузіі і страчаныя канечнасці.

Абмен палоннымі 16 красавіка 2023 года.
Фота: ermaka2022 / Telegram
Абмен палоннымі 16 красавіка 2023 года.
Фота: ermaka2022 / Telegram
Абмен палоннымі 16 красавіка 2023 года.
Фота: ermaka2022 / Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў