Французскі актор П'ер Рышар асудзіў агрэсію Пуціна супраць Украіны


87-гадовы французскі актор Пʼер Рышар выступіў з асуджэннем расейскай агрэсіі супраць Украіны і звярнуўся да Пуціна. Адметна, што раней актор выказваў сімпатыі да кіраўніка Крамля, паведамляе французскі тэлеканал BFM.TV.

Акторы Пʼер Рышар у відэазвароце выказаў асуджэнне агрэсіі Расеі супраць Украіны. 87-гадовы французскі творца раней выказваў сімпатыі да Уладзіміра Пуціна, але пасля пачатку вайны змяніў сваё меркаванне.

Пʼер Рышар кажа, што напад Пуціна пераўтварыўся ў масавыя забойствы і варварства. Актор распавёў, што сочыць за навінамі з Украіны і лічыць, што апраўдаць забойствы немагчыма.

«Я не губляю надзеі, што гэта ўсё скончыцца як мага хутчэй, паколькі працягваць гэта проста агідна», – дадаў французскі актор.

Hавiны
«Здрада радзіме», забарона на вываз харчоў і часовы бязвіз. Асноўныя падзеі тыдня ў малюнках
2022.04.15 21:23

belsat.eu

Стужка навінаў