Анджэй Пачобут адзначае дзень народзінаў за кратамі


Анджэй Пачобут, журналіст, сябра Саюзу палякаў у Беларусі, чарговы дзень народзінаў адзначае за кратамі. 16 красавіка журналісту споўнілася 49 гадоў.

Анджэй Пачобут.
Фота: Анджей Почобут / Facebook

Свой 49-ы дзень народзінаў Анджэй Пачобут сустракае за кратамі.

Анджэй Пачобут нарадзіўся 16 красавіка 1973 года ў мястэчку Вялікая Бераставіца на Берасцейшчыне. Журналіст працаваў у гарадзенскіх газетах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», польскамоўнай «Glos z-nad Niemna», быў карэспандэнтам менскай незалежнай газеты «Народная Воля», з 2006 года – карэспандэнт буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza» ў Беларусі. Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» – часопісу СПБ. Акрамя таго, Пачобут вядомы як публіцыст і блогер, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі (СПБ).

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць Анджэя Пачобута неаднаразова затрымлівалі, прысуджалі штрафы, арыштоўвалі.

З 25 сакавіка 2021 года Пачобут за кратамі. Яго затрымалі ў межах «польскай справы». Арышт Анджэя працягнулі да 25 траўня. Журналіста абвінавачваюць у распальванні нацыянальнай варожасці і рэабілітацыі нацызму.

МЗС Польшчы паведамляла, што ведае пра пагаршэнне стану здароўя палітвязня.

Артыкулы
Старшыні саюзу палякаў Анджэліцы Борыс змянілі меру ўтрымання на хатні арышт
2022.03.25 17:51

Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліка Борыс пасля года зняволення была вызваленая са следчай турмы № 8 у Жодзіне. Ёй змянілі меру стрымання на хатні арышт.

Артыкулы
Журналіста Анджэя Пачобута трымалі на Валадарцы ў «расстрэльным калідоры»
2022.04.11 17:42

belsat.eu

Стужка навінаў