Маці адваката Бабарыкі не працягваюць кантракту


Алена Лаеўская.
Фота: ekapraekt.by

Адміністрацыя БДУ пастанавіла не падаўжаць кантракту з выкладчыцаю грамадзянскага права юрыдычнага факультэту Аленаю Лаеўскай, паведамляе TUT.by. Ейны сын Дзмітрый Лаеўскі – адвакат экс-кандыдата на прэзідэнцтва Віктара Бабарыкі.

Паводле Дзмітрыя Лаеўскага, нараканняў на ягоную маці як на работніцу няма: «Наймальнік пастанавіў не працягваць, хоць яна папярэдзіла пра сваё жаданне працягваць працаваць і намер падоўжыць працоўныя стасункі. Больш за тое, паводле закону яны абавязаныя былі падоўжыць, бо ёсць норма ў артыкуле 261-5 Працоўнага кодэксу пра тое, што наймальнік абавязаны заключыць новы кантракт з работнікам, якому да дасягнення пенсійнага ўзросту застаецца не больш за два гады. Гэта якраз ейны выпадак».

Аднак у БДУ вырашылі не зважаць на нормы закону і не працягваць дачыненняў з Аленаю Лаеўскаю, дацэнткаю кафедры грамадзянскага права, кандыдаткаю юрыдычных навук, якая прапрацавала ва ўніверсітэце 22 гады. Яна аўтарка больш за 150 навуковых публікацыяў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў