Былога міліцыянта з Горадні абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»


Як паведамляе ПЦ «Вясна», былога супрацоўніка Кастрычніцкага РАУС Горадні Андрэя Шкляра, які незадоўга да арышту хацеў звольніцца на знак пратэсту, будуць судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

У Гарадзенскім абласным судзе 20 лютага пачнуць разглядаць справу Андрэя Шкляра. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 («Здрада дзяржаве») і арт. 407 КК («Разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння»). Яго справу будзе разглядаць суддзя Васіль Скок.

Вядома, што мужчына быў затрыманы ў снежні 2021 году і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Як паведамляе Telegram-канал @Grodno_grab, Андрэй Шкляр працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Горадні, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне з-за нязгоды з тым, як працуе сістэма.

Дэталі абвінавачвання невядомыя. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў