Галоўнае за дзень: вайна не пачалася, Мацкевіч працягвае галадоўку, Лукашэнка – без 3,5 мільярдаў долараў


Заходнія выведкі папярэджвалі: 16 лютага можа адбыцца ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну. Вайна не пачалася – Украіна адсвяткавала Дзень адзінства. У Беларусі працягваюцца вайсковыя вучэнні, а Лукашэнку адмовілі ў 3,5 млрд долараў з Еўразійскага фонду. Падводзім вынікі дня.

  • Перасцярогі наконт нападу Расеі на Украіну 16 лютага не спраўдзіліся. Украіна святкавала Дзень адзінства.

«Нас аб’ядноўвае адно жаданне – жыць, жыць у міры, жыць шчасліва, адной сям’ёй, з дзецьмі, з бацькамі», – сказаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

  • Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняліся. Прайшлі затрыманні палітвязняў, асуджаных на «хімію». Да «хатняй хіміі» засудзілі двух берасцейцаў – Максіма Чыжэўскага і Аляксея Куфко. Стала вядома, што суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і кіраўніком аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэем Скурком распачнецца 28 лютага. А справу журналіста Алега Груздзіловіча перадалі ў суд.
Артыкулы
Стала вядомая дата пачатку суда над нашаніўцамі Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурком
2022.02.16 13:29
  • Беларусь не атрымае ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця 3,5 мільярда долараў. Масква выказвае гатовасць даць толькі 1 мільярд.

Беларускі філосаф і палітвязень Уладзімір Мацкевіч працягвае галадоўку, якую абвясціў 4 лютага (ад 15 лютага трымае галадоўку насуха). Стан ягонага здароўя пагоршыўся, 16 лютага яму ставілі кропельніцу і ўводзілі вітаміны. Дачка галадоўніка Надзея Лучанок запісала моцны відэазварот.

Артыкулы
«Я не магу вось так страціць бацьку». Дачка Уладзіміра Мацкевіча разам з Янай Латушкай запісалі відэазварот
2022.02.16 20:10

«І мы не можам без барацьбы страціць наш нацыянальны здабытак – філосафа, мысліцеля і патрыёта, які сядзіць за свабоду сваіх думак і перакананняў. Давайце зробім усё, што мы можам!» – заклікала дачка Уладзіміра Мацкевіча.

  • І яшчэ: Белгідрамет папярэджвае, што 17 лютага ў Беларусі чакаецца магутны вецер. Парывы могуць дасягаць аж да 21–24 м/с.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў