Беларуская авіякампанія «Белавія» аднавіла палёты ў Алматы


Праз паўтара тыдня беларускі авіяперавозчык «Белавія» аднавіў палёты ў Алматы. Адпаведны расклад прылётаў і вылетаў самалётаў з’явіўся на электронным табло Менскага аэрапорту.

Табло Менскага аэрапорту. Скрыншот: airport.by

Авіярэйсы з міжнароднага аэрапорту Казахстана ў Беларусь былі прыпынены 5 студзеня з-за пратэстаў і захопу аэрапорта ў Алматы.

З 7 студзеня «Белавія» аднавіла рэйсы ў казахскі Нур-Султан. Тады аднаўленне рэйсаў патлумачылі неабходнасцю даць «магчымасць грамадзянам Рэспублікі Беларусь ды іншых краінаў, якія цяпер у Казахстане, вылецець на радзіму».

«Рэгулярныя рэйсы ў пункты Казахстану будуць выконвацца толькі па ўзгадненні з Дэпартаментам авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і толькі пры безумоўным запэўніванні бяспекі палётаў», – было пазначана на сайце авіякампаніі.

Аналітыка
Як паўплываюць падзеі ў Казахстане на рэжым Лукашэнкі?
2022.01.15 20:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў