Як у Мсціславе былі гатовыя выйсці ў бой за веру


У Мсціслаўскім фэсце–2013 удзельнічалі паслядоўнікі чальцоў Ордэну абаронцаў Дамавіны Гасподняй. Рэпартаж праграмы «Лета ў «Аб’ектыве».



Глядзець праграму «Лета ў «Аб’ектыве» можна штопятніцу і штопанядзелак у межах «Студыі «Белсат», якая распачынаецца а 21:25. Прагляд магчымы на нашай старонцы падчас он-лайн-трансляцыі і ў архіве праграмаў.

Фэст сярэднявечнай культуры ў Мсціславе адбыўся ўжо шосты год запар. Шмат для каго з прадстаўнікоў рыцарскіх клубаў прыехаць на фэст – сапраўдны гонар.

{movie}Як у Мсціслаўлі былі гатовыя выйсці ў бой за веру («Лета ў «Аб’ектыве», 23.08.2013) |right|12175{/movie}

«Войскі, што выходзілі пад гербам, які я абараняю, змагаліся супраць няверных сарацынаў на Святой зямлі за веру Хрыстову, і зараз я выйду ў бой з кім заўгодна, каб давесці сваю веру», – падзяліўся рэканструктар Мікалай Ясіпенка з Ордэну абаронцаў Дамавіны Гасподняй.

Мсціслаўскі фестываль, падкрэсліў маладзён, – гэта перадусім сустрэча сяброў і традыцыя. Шмат хто прыязджае на фэст, паводле яго, каб пабачыцца з сябрамі ды паказаць сябе.

Яўген Гулецкі з менскага клубу «Дзікае паляванне» заўважыў: «У жыцці мы ўсе сябры, але калі выходзім на бой, на рысталішча, атрымліваецца, мы ворагі. І мы змагаемся адно з адным, бо заўсёды хочацца быць першым».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў