«Ляпісы» вярнуліся ў Менск! Але толькі ў выглядзе мультгерояў


На афіцыйным «Youtube»-канале адбылася прэзентацыя новага роліка гурта «Ляпіс Трубяцкой». У ім удзельнікі групы паказаныя як мультыплікацыйныя персанажы. Ролік прамуе другую частку туру «Lyapis Crew», што распачнецца ў кастрычніку і працягнецца да Новага года.

{movie}«Lyapis Crew: Мы начинаем, можно смотреть!» |right|11995{/movie}

«Мы плануем даехаць да тых месцаў, дзе ніколі не былі (або былі вельмі даўно)», – пішуць на «Youtube»-канале ўдзельнікі гурта. У планах музыкаў – наведаць 30 гарадоў Расеі, Украіны, Казахстану і Прыбалтыкі.

Персанажаў роліку «Lyapis Crew: Мы начинаем, можно смотреть!» стварыў мастак пад псеўданімам Otto Schmidt, анімацыяй займаўся менскі мультыплікатар Віталь Сідарук, які раней ужо рабіў для гурта такія кліпы, як «Золотые яйцы», «Светлячки», «Болт».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў