15-гадовы выхаванец сацыяльнага цэнтру знік па дарозе ў школу


Хлопца шукае менская міліцыя. Месцазнаходжанне Аляксея Малашкі не вядомае ад учорашняй раніцы. Каля 8:00 ён пайшоў у школу і не вярнуўся.

Аляксей жыве ў дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установе «Дзіцячы гарадок» Ленінскага раёну Менску.

Падлетак выглядае на 15–16 гадоў, рост каля 160–170 см, моцнага целаскладу, светлыя валасы. Быў у шэрай куртцы, кашулі, чорных джынсах, красоўках.

Belsat.eu паспрабаваў звязацца з кіраўніцтвам Дзіцячага гарадка. Дырэктар установы ў ад’ездзе. Намесніца дырэктаркі паабяцала звязацца з начальствам, каб распытаць, ці можна даваць каментары медыям. Аднак цяпер спадарыня Надзея на тэлефанаванні не адказвае.

Міліцыя просіць тэлефанаваць у Ленінскі РУУС усіх, хто мае нейкую інфармацыю пра месцазнаходжанне юнака: +375 (44) 576-29-15, +375 (29) 558-35-55 або 102.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў