Мінабароны Беларусі абвясціла раптоўнае правяранне СПА


У Вайскова-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны пачалося раптоўнае правяранне дзяжурных сілаў, паведамляе Міністэрства абароны.

Міністэрства абароны паказвае, як правяраюць СПА.
Фота: Міністэрства абароны / Telegram

«Падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў выехалі ў прызначаныя раёны і прыступілі да выканання баявых задачаў. Задзеяныя зенітныя ракетныя комплексы С-300, С-400, а таксама малавышынныя радыёлакацыйныя комплексы “Раса-РБ”», – піша прэс-служба абароннага ведамства.

У хадзе правярання будуць шукаць і знішчаць умоўныя кантрольныя цэлі.

Крыху больш як за содні да гэтага камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сілаў Украіны Сяргей Наеў апавёў, што Украіна дадаткова ўмацоўвае мяжу з Беларуссю. Другая абаронная паласа абсталюецца «зубамі цмока». Пры гэтым сітуацыю на паўночным кірунку ён назваў «стабільнай і кантраляванаю».

Аб’ектыў
Падчас саміту ЕЗ Расея атакавала Украіну «Кінжаламі»
2023.12.14 21:11

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў