Казахстан не згодны на павышэнне тарыфу на прапампоўванне нафты праз Беларусь


Казахстан не згодны з павышэннем тарыфу на прапампоўванне нафты па тэрыторыі Беларусі і збіраецца весці перамовы па гэтым пытанні, паведаміла Мінэнерга Казахстану «Інтэрфаксу».

Нафтаправод «Дружба».
Фота: Saverkin Alexander / TASS / Forum

«Казахстанскі бок не згодны з ідэяй павышэння тарыфу транспарціроўкі нафты (на 43 %) па тэрыторыі РБ і мяркуе неабходным правядзенне адпаведных перамоваў па гэтым пытанні з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і канцэрнам “Белнафтахім”», – адзначае Мінэнерга Казахстану.

Гаворка ідзе пра транспартаванне 1,2 млн тон нафты за год праз «Дружбу» у Нямеччыну. Такім чынам казахстанская нафта павінна прайсці праз Расею, Беларусь і Польшчу.

Кошт транзіту праз Расею складае 1 127,766 расейскіх рубля за тону (блізу 39,2 беларускіх рублёў), а праз Беларусь – 455,94 рубля за тону (блізу 15,9 беларускіх рублёў).

Міністэрстве заявіла, што пры павелічэнні кошту тарыфу ў Беларусі на 43 % страты Казахстану складуць каля $2,64 млн.

Таксама «Гомельтранснафта Дружба» прапаноўвала расейскай «Транснафтце» павысіць кошт транспарціроўкі нафты ў напрамку Польшчы на 43 %, а ў напрамку Украіны – на 14,5 %.

Паводле звестак «Коммерсантъ», «Гомельтранснафта Дружба» скардзілася на «непрадбачаныя абставіны», праз якія транзітны грузаабарот скараціўся амаль у пяць разоў у параўнанні з 2022 годам. З-за вайны Расеі супраць Украіны Польшча і Германія адмовіліся прымаць расейскую нафту, таму па паўночнай галінцы «Дружбы» у Еўропу ідзе толькі нафта з Казахстану.

Аналітыка
Чаго больш у Беларусі: «Табакерак» ці «Саюздрукаў», «Еўраоптаў» ці райпо? Статыстыка
2023.11.24 18:08

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў