Сёння ў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўніка духоўнага кіраўніцтва мусульманаў Чачэніі Суп’яна Курбанава з муфціем Беларусі Абу-Бекірам Хазрат Шабановічам, паведаміў афіцыйны партал Чачэнскай Рэспублікі «Чечня сегодня».
Чачэнскія прадстаўнікі паведамілі, што Шабановіч ад імя мусульманаў Беларусі звярнуўся да чачэнскага фонду імя Ахмата-Хаджы Кадырава з прапановаю пабудаваць мячэць у Берасці.
МГМ, belsat.eu