Матэрыялы крымінальнай справы Аляксандра Івуліна перадалі ў суд


Справу блогера, журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна перадалі ў суд, паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.

Палітвязню выстаўлена абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Як сцвярджаюць у пракуратуры, 23 жніўня і 27 верасня 2020 года Івулін «з іншымі асобамі рухаўся па праезнай частцы праспекту Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Менску, блакуючы і заступаючы дарогу аўтамабілям, – гэта прывяло да збою ў працы грамадскага транспарту».

«Ён жа на канале відэахостынгу YouTube размяшчаў відэазапісы заахвочвальнага характару, каб стварыць негатыўную ацэнку дзейнай уладзе, дыскрэдытаваць палітычнае і сацыяльнае становішча ў краіне.

Гэта ў далейшым дазволіла арганізаваць групу грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў перыяд са жніўня 2020 года да сакавіка 2021 года на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Менск, у парушэнні грамадскага парадку падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Артыкулы
За паўгода ў СІЗА Аляксандр Івулін адкрыўся сябрам з новага боку
2021.12.12 09:54

Аляксандр Івулін – футбаліст «Крумкачоў», журналіст Tribuna.com, аўтар Youtube-каналу «ЧестнОК». Яго затрымалі ў кватэры 3 чэрвеня 2021 года. На наступны дзень журналіста арыштавалі на 30 содняў паводле арт. 24.23 КаАП – нібыта за сцяг на акне кватэры. Пасля 30 содняў арышту ён на волю не выйшаў. Супраць Івуліна распачалі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА.

РР belsat.eu

Стужка навінаў