Беларусь атрымала на ўзбраенне ракетны комплекс «Паланэз-М» з дальнасцю да 300 кіламетраў


На ўзбраенне рэактыўнай артылерыйскай брыгады Узброеных сілаў Беларусі паступіў найноўшы комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланэз-М», паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

На ўзбраенне рэактыўнай артылерыйскай брыгады Узброеных сілаў Беларусі паступіў найноўшы комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланэз-М».
Фота: Міністэрства абароны Беларусі / Telegram

«У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы чарговы ракетны комплекс В-300 «Паланэз-М» быў выраблены ў максімальна сціслыя тэрміны», – зазначылі ў Дзяржкамваенпраме.

«Паланэз-М» – удасканаленая версія «Паланэзу», які ўжо ёсць на ўзбраенні Беларусі. «Паланэз-М» дазваляе адной баявой машынай адначасова нанесці з высокай дакладнасцю ўдар па васьмі мэтах на дальнасці да 300 кіламетраў.

«Гэта могуць быць камандныя пункты, арсеналы з боепрыпасамі, скапленне тэхнікі і жывой сілы», – зазначае Міністэрства абароны.

Hавiны
Беларусь прыпыніла дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах з Польшчай і Чэхіяй
2023.10.19 10:55

Прыняцце на ўзбраенне «Паланэзу-М» Мінабароны называе адным з элементаў стратэгічнага стрымлівання.

У 2021 годзе старшыня Дзяржкамваенпраму Беларусі Дзмітрый Пантус заяўляў, што для «Паланэзу» была створаная ўласная ракета з дальнасцю да 300 кіламетраў.

Абноўлена
«WSJ» знайшло меркаванае сховішча ядравай зброі ў Беларусі. Побач з вагнэраўцамі
2023.10.20 15:23

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў