У Гомлі выявіліся прыпіскі надояў малака, а на Віцебшчыне фальшавалі колькасць пагалоўя жывёлы


Супрацоўнікі ГУБАЗіКу Гомельшчыны затрымалі работнікаў адной з гаспадарак Кармянскага раёну. А ў Віцебскім раёне за кратамі апынуліся заатэхнік, ветэрынар і загадчык фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства, паведамляюць МУС і Генеральная пракуратура.

Ферма ў вёсцы Нахаў. Фота belsat.eu

У адной з гаспадарак Кармянскага раёну Гомельскай вобласці міліцыянты выявілі прыпіскі надояў малака. Працаўнікі сельгаспрадпрыемства такім чынам пастанавілі схаваць падзенне прадукцыйнасці і на загад дырэктара разбаўлялі малако вадою. Прычым работнікі практыкавалі гэта на цягам чатырох гадоў. Міліцыянты высветлілі, што за гэты час аб’ём прыпісак склаў больш за 680 тонаў малака. Следчыя пачалі крымінальную справу.

Пракуратура Віцебскага раёну завяла крымінальную справу супраць галоўнага заатэхніка, галоўнага ветэрынара і загадчыка фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства за службовы падлог. Адмыслоўцы сельгаспрадпрыемства са студзеня мінулага года да кастрычніка сёлета ўнеслі заведама ілжывыя звесткі і запісы пра агульную колькасці жывёлы.

Следчыя выявілі, што спецыялісты такім чынам спрабавалі схаваць факт падзення 86 галоў буйной рагатай жывёлы летась і 70 галоў у гэтым годзе.

Аналітыка
Добрыя надоі, і рапс урадзіў. Глядзім, што са зборам ураджаю ў Беларусі, за які так баяўся Лукашэнка
2022.10.28 16:50

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў