У беларусаў зніжаюцца рэальныя грашовыя прыбыткі


Рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі беларусаў па выніках студзеня-верасня бягучага году склалі 96,2 % да ўзроўню студзеня – верасня мінулага году, паведамляе Белстат.

Фота: Белсат

Па выніках першых дзевяці месяцаў бягучага году ў беларусаў знізіліся рэальныя грашовыя прыбыткі. Паводле падлікаў статыстычнага ведамства, падзенне склала 3,8 %.

Адметна, што падзенне рэальных прыбыткаў паскараецца на працягу году. Гэтак у студзені-жніўні падзенне прыбыткаў скарацілася на 3, 6%. Яшчэ ў студзені-красавіку бягучага году прыбыткі ў параўнанні з гэтым жа мінулагоднім перыядам, складала 1, 2 %.

У агульным аб’ёме грашовых прыбыткаў у Беларусаў аплата працы займае 64,9 %, прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці – 8,1 %, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі) – 22 %, прыбыткі ад уласнасці і іншыя – 5 %.

Інтэрв’ю
Эксперт: «Будзе падаць расейская эканоміка, разам з ёй і нашая». Прагноз для тых, хто захоўвае грошы ў рублях
2022.09.30 11:55

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў