Аўтамабіль старшыні Камітэту судовых экспертызаў сапраўды спалілі. Гэта прызналі праз два тыдні


Навіна Камітэту была пра тое, што Волкаву скінуліся на падтрыманне за спаленую машыну, а ён аддаў грошы на лекаванне дзяцей. Да таго пацверджання здарэння не было.

Пра тое, што хтосьці спаліў аўтамабіль старшыні Дзяржаўнага камітэту службовых экспертызаў Аляксея Волкава, 1 кастрычніка паведаміў блогер Антон Матолька. Улады пракаментавалі здарэнне толькі 15 кастрычніка.

У заяве Камітэту судовых экспертызаў гаворыцца, што дзеянні 1 кастрычніка былі скіраваныя «супраць жыцця і здароўя сям’і» Волкава, што гэта была «помста за прынцыповую дзяржаўную і грамадзянскую пазіцыю». Ці пацярпеў хтосьці ад падпаленай машыны, ці ёсць падазраваныя – не ўдакладняюць.

Камітэт піша, што супрацоўнікі збіралі грошы для Волкава, каб падтрымаць яго, але ён перадаў грошы Цэнтру карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі № 2 Фрунзенскага раёну Менску.

Колькі грошай сабралі для Волкава, не вядома. Але «Toyota Land Cruiser» 2015 года выпуску, як адзначаў Матолька, каштуе 40–65 тысяч долараў.

Волкаў – былы першы намеснік старшыні Следчага камітэту, займаўся справамі супраць Сяргея Ціханоўскага і іншых палітычных зняволеных. Быў прызначаны кіраўніком Камітэту судовых экспертызаў 9 кастрычніка 2020 года. 6 лістапада таго ж года трапіў пад санкцыі Еўразвязу.

АА belsat.eu

Стужка навінаў