У жніўні 2020 году на знак салідарнасці з беларусамі адміністрацыя «Кіева-Магілянскай акадэміі» вывесіла на Кантрактовай плошчы ў Кіеве бел-чырвона-белы сцяг. Cёлета, 15 кастрычніка, з нагоды дня нараджэння ўніверсітэту тут зноў залунаў нацыянальны беларускі сцяг.