Вярхоўны суд адклаў разгляд справы аб ліквідацыі ГА БНФ «Адраджэнне», суд у Гомлі ліквідаваў «Талаку»


Вярхоўны суд часова прыпыніў разгляд позвы Мінюста аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне». Суддзя вернецца да разгляду гэтага пытання пасля вынясення рашэння па скарзе аб’яднання на вынесенае раней папярэджанне.

Міністэрства юстыцыі яшчэ 27 ліпеня звярнулася ў суд з позвай аб ліквідацыі ГА БНФ «Адраджэнне». Тады ж кіраўніцтва грамадскага аб’яднання і даведалася пра папярэджанне з боку міністэрства. Але ў абʼяднанні палічылі прэтэнзіі неабгрунтаванымі і звярнуліся са скаргай у Вярхоўны суд. У выніку суддзя, які разглядаў позву Мінюсту прыняў рашэнне адкласці зварот ведамства, пакуль не будзе вынесеная пастанова па скарзе грамадскага абʼяднання.

У Гомлі абласны суд 15 верасня прыняў рашэнне аб ліквідацыі краязнаўчая абʼяднання «Талака». З такім патрабаванне выступілі чыноўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

У Беларусі пасля словаў Лукашэнкі, што грамадскія аб’яднанні з’яўляюцца шкоднымі для дзяржавы, распачаўся пераслед стваральнікаў аб’яднанняў, пераслед і ператрусы ў офісах. Суды зачынілі ўжо сотні грамадскіх аб’яднанняў па ўсёй краіне.

Hавiны
Генпракуратура – бізнесу: любы ўдзел у антыграмадскай дзейнасці будзе жорстка карацца
2021.09.15 16:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў