З-за аварыі на прадпрыемстве Барысаў накрыла пілавіннем і драўняным валакном


У нядзелю 14 жніўня ў адным з раёнаў Барысава дрэвы, трава, машыны, дарогі раптам пакрыліся пластом пілавіння і іншых драўняных адкідаў. Галоўны інжынер ААТ «Барысаўдрэў» Павел Станкевіч патлумачыў такі «дождж» аварыяй у сістэме асаджэння валакна, што і выклікала яго выкід, піша «Менская праўда».

З-за аварыі на прадпрыемстве Барысаў накрыла пілавіннем і драўняным валакном.
Фота: «Менская праўда»

Карэспандэнты «Менскай праўды» распавядаюць, што калі яны прыехалі ў Барысаў, сапраўды ўбачылі драўнянае валакно на дрэвах, траве, вокнах дамоў, хоць у горадзе актыўна працавалі дворнікі і спецтэхніка. Драўнянае валакно лётала ў паветры, у якім стаяў спецыфічны пах дрэва.

З-за аварыі на прадпрыемстве Барысаў накрыла пілавіннем і драўняным валакном.
Фота: «Менская праўда»

Мясцовы жыхар распавёў, што засыпала толькі дамы, якія знаходзяцца блізка да прахадной «Барысаўдрэву».

«А што тут такога? Нічога страшнага не адбылося. Гэта не пілавінне, а валакно, – сказаў барысавец. – На тэрыторыі заводу мы часта яго падмятаем. А каб вось так разляцелася па вуліцы – вялікая рэдкасць. Праз дзень нічога ўжо не будзе, усё ветрам разнясе ці дажджом змые. Там, відаць, выбух адбыўся і драўнянае валакно з бункеру ветрам разнесла».

Здарэнне актыўна абмяркоўвалі ў мясцовых пабліках у сацсетках. Людзі пісалі, што такое бачаць упершыню, абураліся, што прыходзілася па некалькі разоў мыць вокны і падваконні, а таксама перажывалі, што могуць узнікнуць праблемы ў астматыкаў.

«Як звычайна, усё змые дождж, і кіраўніцтва заводу будзе ціха маўчаць ці скажуць, што гэта ўсё не іх, ім падкінулі», – прыводзіць прыклады каментароў «Менская праўда».

З-за аварыі на прадпрыемстве Барысаў накрыла пілавіннем і драўняным валакном.
Фота: «Менская праўда»
З-за аварыі на прадпрыемстве Барысаў накрыла пілавіннем і драўняным валакном.
Фота: «Менская праўда»

Галоўны інжынер і намеснік генеральнага дырэктара «Барысаўдрэву» Павел Станкевіч распавёў, што каля 7-й гадзіны раніцы ў нядзелю 14 жніўня спрацаваў аварыйны клапан.

«Ён адчыняецца, калі адбываецца падвышэнне ціску ў цыклоне (сістэма асаджэння валакна). Пасля праведзенага намі абследавання было выяўлена, што зафіксаванага падвышэння не было, – зазначыў намеснік гендырэктара. – Відаць, не вытрымала замацаванне. Там паралельна стаяць два цыклоны, на кожным па 8 такіх клапанаў, якія мацуюцца пластыкавымі балтамі. Пасля спрацоўвання аварыйнага клапану мы аператыўна спрацавалі: адключылі абсталяванне і ліквідавалі паломку».

З-за аварыі на прадпрыемстве Барысаў накрыла пілавіннем і драўняным валакном.
Фота: «Менская праўда»
З-за аварыі на прадпрыемстве Барысаў накрыла пілавіннем і драўняным валакном.
Фота: «Менская праўда»

Прадстаўнік заводу патлумачыў, што цыклон знаходзіцца на вышыні 30-35 метраў, таму выкід разнесла ветрам па горадзе. Павел Станкевіч запэўніў, што раней ніякіх праблемаў з гэтым цыклонам не было, і паабяцаў гараджанам дапамогу ў прыборцы, калі яна спатрэбіцца.

«Цяпер ліквідуем наступствы гэтага выкіду. Вывелі сваіх працаўнікоў і спецтэхніку, папрасілі дапамогі ў камунальных службаў. Пакуль зваротаў ад людзей не паступала, але калі трэба будзе, дапаможам прыбраць», – сказаў галоўны інжынер.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў